Фота: прэс-служба кіраўніка Расіі
Падчас вучэння адпрацоўваліся пытанні кіравання ядзернай зброяй і зброяй павышанай патэнцыйнай небяспекі.
Да манеўраў прыцягнутыя падраздзяленні Паветрана-касмічных сіл, Паўднёвай ваеннай акругі, Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, Паўночнага і Чарнаморскага флатоў.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерый Герасімаў далажыў, што асноўная мэта манеўраў ‒ адпрацоўка дзеянняў стратэгічных наступальных сіл па нанясенні гарантаванай паразы саперніку.
Былі здзейсненыя пускі гіпергукавых ракет авіяцыйнага ракетнага комплексу «Кінжал» і гіпергукавых супрацькарабельных крылатых ракет «Цыркон». Усе ракеты, паводле справаздачы, паразілі назначаныя мішэні.
20 лютага Пуцін і Лукашэнка плануюць узяць удзел у невядомым «сур'ёзным і цікавым мерапрыемстве». Што за яно, не ўдакладняецца.
Вучэнні адбываюцца падчас рэзкага абвастрэння расійска-украінскага крызісу. Расію абвінавачваюць у пагрозе ўварвання ва Украіну.
«Зараз мы са старэйшым братам параімся і вырашым». Пра што гаварылі Лукашэнка і Пуцін падчас перамоваў
Новы ўзровень супрацьстаяння з Захадам. Пра што сведчаць заявы Пуціна і Лукашэнкі





