«Верхавод луганскіх баевікоў Леанід Пасечнік заклікае жыхароў г. зв. «ЛНР» эвакуіравацца ў Расію. Ягоны відэазварот публікуюць рэсурсы баевікоў. Мы запампавалі. Метададзеныя паказваюць, што створана гэта відэа яшчэ 16 лютага. Не сёння. Не тэрмінова. Загадзя рыхтавалі, — адзначыла журналістка. — Такая ж гісторыя і са зваротам Пушыліна».
Цікавасць выклікае таксама назва папкі на камп'ютары, з якой быў загружаны адзін са зваротаў: «Бросок мангуста». Вельмі нагадвае назву ваеннай аперацыі.
У запісаным, як вынікае, яшчэ ў сераду звароце Пушыліна гаворыцца, што расійскія ўлады гатовыя прыняць уцекачоў. Аднак адразу пасля яго публікацыі ў пятніцу расійскія чыноўнікі не каментавалі сытуацыю, робячы выгляд, што ім нічога не вядома аб эвакуацыі.
Пазней улады Растоўскай вобласьці паведамілі аб падрыхтоўцы лагераў для ўцекачоў, а прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў кожнаму з іх па 10 тысяч расійскіх рублёў.





