Акрамя гэтага, учора адміністрацыя віцебскага СІЗА пакарала Абрамука 10 суткамі ШІЗА за адмову прыбірання туалетаў.

У снежні-студзені Абрамук па чатырох рапартах аб парушэннях ужо быў змешчаны ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля вяртання на «хімію» пры паходзе ў краму ён пакінуў ПУАТ, а праз тры дні быў затрыманы і змешчаны ў віцебскае СІЗА-2.

Дзмітрый Абрамук — фігурант брэсцкай «карагоднай справы». 15 сакавіка минулага года суд пакараў яго 2 гадамі «хіміі» па арт. 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі» яшчэ і за абразу Лукашэнкі. Агульны тэрмін зняволення, які ён раней меў — тры гады «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0