Ніка Ніканава.
Фільм расказвае пра «Матчын рух 328» — аб'яднанне жанчын, чые дзеці атрымалі вялізныя турэмныя тэрміны па «наркатычным» 328-м артыкуле Крымінальнага кодэкса.
Большасць удзельніц руху «Маці 328» даводзяць, што іх дзяцей з дапамогай ускосных і няпэўных доказаў незаслужана асудзілі як распаўсюднікаў наркатычных рэчываў і ўдзельнікаў нейкіх арганізаваных груп, хаця яны былі ўсяго толькі спажыўцамі.
Сама Ніка Ніканава загінула ў ліпені 2019 года на Алясцы, куды адправілася ў вясельнае падарожжа. 24-гадовую дзяўчыну змыла патокам вады падчас пераправы праз раку.
Чытайце таксама:
Фільм загінулай беларускі Нікі Ніканавай атрымаў прыз Вудстокскага кінафэстывалю
На Алясцы трагічна загінула жонка актывіста Пятра Маркелава — у месцы смерці культавага амерыканскага бадзягі





