Нацыянальны банк Беларусі назваў самыя папулярныя плацежныя карткі ў Беларусі, паведамляе Reform.by.
Па стане на 1 студзеня ў нашай краіне ў абарачэнні знаходзіліся:
— 6,34 млн картак Visa;
— 5,84 млн картак Mastercard,
— 1,99 млн картак «Белкарт/Maestro»,
— 1,54 млн картак «Белкарт»,
— 8,9 тыс. картак UnionPay.
Усяго ў Беларусі знаходзілася ў абарачэнні 15,73 млн банкаўскіх картак.
Іх трымальнікаў абслугоўвалі 133,5 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, якія маюць аплатныя тэрміналы, 4 427 банкаматаў і 2 404 інфакіёска. 98,1% тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу падтрымлівалі выкарыстанне бескантактных карт.





