Ціханоўская сустрэлася з Білам Гейтсам ФОТАФАКТ
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Білам Гейтсам у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Раней лідарка беларускай апазіцыі правяла перамовы з мэрам Кіева Віталём Клічко, гэта была яе першая афлайн-сустрэча з украінскім топ-палітыкам.
У канферэнцыі ўдзельнічаюць канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, кіраўнік МЗС Аналена Бербак, міністр абароны Крысціне Ламбрэхт, віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс і дзяржсакратар Энтані Блінкен, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, кіраўнік МЗС Кітая Ван І, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ