Мінздароўя: За суткі 8 194 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 8 194 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1629 чалавек.
Учора паведамлялася пра 8 248 выпадкаў, а антырэкорд быў у мінулую нядзелю — 8 921.
З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 868 078 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 853 535.
За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 6 329), выканана 29 228 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ