Штосераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе два Андрэевы вершы з цудоўнай анімацыяй.
Вершы гэтага тыдня чытаюць народныя артысты Зоя Белахвосцік і Аляксандр Падабед.
«Андрэй моцна дзякуе артыстам і ўсім цудоўным людзям, хто спрычыніўся да з'яўлення аўдыякніжкі. Гэта сапраўды цуд нашых часоў: аўтар за сценамі Валадаркі, а героі ягоныя прабраліся на волю і жывуць шчаслівым жыццём (сённяшнія вясёлыя героі — гэта добры воўк, маленькі барсучок, кот і мышкі-харысты)», — напісала ў Facebook Паўліна Скурко, жонка Андрэя.
«Нашы нягоды часовыя, а мастацтва вечнае», — перакананая Паўліна.
Суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.
Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавала Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.





