У МУС ужо паступіла каля сотні зваротаў ад членаў выбаркамаў. Усе яны зарэгістраваныя; па кожным праводзіцца праверка ў адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам. Большасць фактаў рэгіструецца ў Мінску і буйных гарадах краіны, піша Zerkalo.io.

— Следчымі органамі на гэты момант ужо распачата дзевяць крымінальных спраў, у тым ліку за перашкоду праву на ўдзел у рэферэндуме, незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак, паклёп або псаванне маёмасці, — сказаў Купчэня.

Аляксандр Купчэня падкрэсліў, што ўчасткі для галасавання абсталююць трывожнымі кнопкамі. Міліцыя будзе ахоўваць іх кругласутачна.

— Дзейнічаць неадкладна, хутка і аператыўна мы гатовыя на любое правапарушэнне — адзначыў Купчэня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0