Антон Смольскі фінішаваў на 17-м месцы. Адставанне ад лідара склала тры хвіліны і сем секунд. Выйграў гонку нарвежац Ёханэс Бё з вынікам 39 хвілін 14,4 секунды.

На Алімпіядзе ў Пекіне беларусы заваявалі два медалі: гэта срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і срэбра Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы.

На трох папярэдніх Алімпіядах беларусы бралі больш за два медалі: у Ванкуверы-2010 — тры (адзін залаты, адзін срэбраны, адзін бронзавы), Сочы-2014 — 6 (5+0+1), Пхёнчхан-2018 — 3 (2+1+0). У Сочы былі тры золаты Домрачавай у біятлоне, у Пхёнчхане — золата ў біятлоннай эстафеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0