Яго стан палепшыўся, паведаміла апошнія навіны калега Уладзіміра Мацкевіча, сацыёлаг Таццяна Вадалажская.

«Адвакат і ён сам — не медыкі, і не могуць аб'ектыўна ацэньваць стан філосафа», — родныя і блізкія Уладзіміра Мацкевіча па-ранейшаму настойваюць на тым, каб да яго дапусцілі незалежнага урача.

Аднак, чаму палітвязень вырашыў перапыніць галадоўку, дакладна не вядома.

 «Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, — паведамілі блізкія філосафа сёння на прэс-канферэнцыі. — Ведаем, што ўвечары 16 лютага былі праведзеныя следчыя дзеянні.

Ні характар, ні змест не вядомыя. Але падчас іх ён даў такую ацэнку, што стала падставай для спынення галадоўкі».

Сям'я, сябры і калегі Уладзіміра Мацкевіча падкрэслілі, што прытрымліваюцца ранейшай стратэгіі: яны патрабуюць, каб праводзіліся следчыя дзеянні, абвінавачванне не было заканспіраваным, а працэс у цэлым быў адкрытым.

«Ён не здымае патрабаванняў, бо не лічыць іх да канца выкананымі», — было заяўлена на прэс-канферэнцыі.

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку: Справа зрушылася з мёртвага пункту

Паслы ЕС заклікалі вызваліць Уладзіміра Мацкевіча

Пагоршыўся стан Уладзіміра Мацкевіча, які галадае 12-ты дзень. Яго блізкія: Усе яго патрабаванні законныя і выканальныя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0