Віну жанчына не прызнала, бо сцвярджае, што песню ўключыла выпадкова, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з рапартам міліцыянта, сілавікі не паспелі адразу затрымаць Харытановіч, бо яна з’ехала да таго, як сілавікі прыехалі на «месца здзяйснення правапарушэння». 

Да матэрыялаў справы міліцыянты далучылі і пратакол агляду YouTube са скрыншотамі відэаматэрыялаў, у назве якіх ёсць слова «Перамен», па якіх яны зрабілі вынік, што гэтая песня — сімвал пратэсту.

Суддзя Таццяна Матыль адзначыла, што спяваць або слухаць «Перамен» — значыць «выкарыстоўваць яе як форму пратэсту, што відавочна сведчыць аб выказванні канкрэтных грамадска-палітычных поглядаў альбо пратэсту».

У выніку, суддзя Матыль прызнала маці непаўналетняга дзіцяці вінаватай па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і аштрафавала яе на 2880 рублёў (90 базавых велічыняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0