Фота: Reuters
У Літву ў чацвер прыбылі 130 нямецкіх вайскоўцаў і 60 транспартных сродкаў, што склала амаль палову ад запланаванага падмацавання літоўскай баявой групы NATO пад камандаваннем Нямеччыны.
Падмацаванне было высланае ў Літву на фоне асцярог Захаду наконт магчымага расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляе «Голас Амерыкі».