Алімбекава і Сола выступілі не надта ўдала, зрабіўшы шмат промахаў на стральбе (6 і 8 адпаведна).

У выніку Ганна — 10-я (адставанне ад пераможцы 1 хвіліна 39,2 секунды), а Дзінара Алімбекава — 12-я (адставанне 2 хвіліны 1,2 секунды). 

Гонку выйграла францужанка Жусцін Брэйза-Бушэ з вынікам 40 хвілін 18 секундаў. Другое месца ў Цірыл Экхаф (Нарвегія, +15,3 секунды). Бронзу ўзяла нарвежка Марта Олсбю-Ройсэланд (+34,9).

Такім чынам на Алімпіядзе ў Пекіне беларускія жанчыны не заваявалі ніводнага медаля. Найлепшае дасягненне было ў Ганны Солы ў гонцы пераследу (4-е месца), а Дзінара Алімбекава была пятай у індывідуальнай гонцы. 

А 12-й пачнецца мас-старт у мужчын. З беларусаў там возьме ўдзел Антон Смольскі, які заваяваў срэбра ў індывідуальнай гонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0