Ля берагоў Грэцыі загарэўся паром з пасажырамі
Італьянскі паром Euroferry Olympia загарэўся ў Іанічным моры ля ўзбярэжжа выспы Корфу. Паводле звестак AFP, на борце судна знаходзіцца 237 пасажыраў і больш за 50 членаў экіпажа.
Лайнер здзяйсняў рэйс паміж грэчаскай Ігуменіцай і італьянскім Брындзізі.
Капітан судна запытаў эвакуацыю.
На месцы знаходзяцца тры караблі ВМС Грэцыі, буксір і іншыя судны.
Паводле папярэдніх звестак, жыццю людзей на борце нічога не пагражае.
Судна належыць італьянскай Grimaldi Lines.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ