Пра гэта паведаміла дэлегацыя ЕС у АБСЕ і ЮНЕСКА на сваёй старонцы ў твітары.

Прэмія названа ў гонар калюмбійскага журналіста Гільерма Кана Ісаса, забітага ў 1986 годзе, і штогод прысуджаецца асобам людзям і арганізацыям, якія ўнесьлі вялікі ўклад у справу абароны і разьвіцця свабоды слова ў розных краінах свету, асабліва калі гэта спалучана з небяспекай для жыцця.

Прысуджэньне прэміі прымеркаванае да Сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 мая.

БАЖ (Беларуская асацыяцыя журналістаў) — арганізацыя, што яднае журналістаў незалежных СМІ Беларусі. БАЖ перажыла два ператрусы ў 2021 годзе, офіс быў апячатаны, а ў жніўні 2021 года наогул была ліквідавана паводле рашэння Вярхоўнага суда.

Зараз за кратамі знаходзіцца тры дзясяткі беларускіх журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0