Фота з сайта Генпракуратуры.
Па словах генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, у 2021 годзе злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці» сталі часцей здзяйсняцца ў інтэрнэце.
«60% ад колькасці зарэгістраваных у мінулым годзе злачынстваў былі здзейсненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — сказаў ён.
Тое, што гэта так, амаль кожны жыхар Беларусі мог адчуць на ўласным вопыце. За мінулы год суды па запытах пракуратуры і іншых сілавых структур прызналі ў той ці іншай форме «экстрэмісцкімі» ледзь не ўсе папулярныя незалежныя сайты, а таксама безліч тэлеграм-каналаў і іншых акаўнтаў у сацсетках. Таксама шмат судоў адбылося за пасты і каментары ў сацсетках.





