Дзмітрый Паўлічэнка. Фота: sb.by

Дзмітрый Паўлічэнка. Фота: sb.by

Стварэнне такіх груп — ініцыятыва намесніка міністра ўнутраных спраў, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова. У суботу ён удзельнічаў у нарадзе актыву Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Честь», старшыня рады якой — акурат Паўлічэнка. 

У найбліжэйшы час у сталіцы і ў рэгіёнах пройдуць «міні-вучэнні і трэніроўкі» ўдзельнікаў «мабільных груп» (іх узрост ад 20 да 50 гадоў). «Мы будзем дзейнічаць у Мінску, абласных і некаторых раённых цэнтрах — дакладна па ўказанні супрацоўнікаў міліцыі, знаходзячыся на пастаяннай сувязі з імі», — кажа Дзмітрый Паўлічэнка.

Паўлічэнка сумна вядомы з канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў, яго падазраюць у стварэнні «эскадронаў смерці», якія ў тыя часы выкрадалі апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Пасля недзе ў сэрэдзіне нулявых ён адышоў у цень, але дагэтуль часам усплывае як удзельнік праўладных мерапрыемстваў. 

Раней старшыня ЦВК Ігар Карпенка казаў, што парадак на ўчастках будуць разам з міліцыяй забяспечваць нейкія «дружыннікі». Магчыма, акурат і меліся на ўвазе гэтыя кадры, якіх збівае ў «мабільныя групы» Паўлічэнка. 

Чытайце таксама:

«Патрэбная характарыстыка». Чытачка высветліла, як стаць дружыннікам ці выступіць на канцэрце да рэферэндуму

Падчас рэферэндуму грамадскі парадак на ўчастках будуць падтрымліваць «дружыннікі»

На мітынгу за Лукашэнку выступіў Паўлічэнка і расказаў пра «банды Ціханоўскай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0