«Што тычыцца Украіны, ніякіх праблем няма. Пастаўкі ўгнаенняў праз Украіну як ажыццяўляліся, так і ажыццяўляюцца. Больш таго, украінскі бок падае сігналы пра зацікаўленасць у нарошчванні перавалкі праз свае магутнасці. Таму там, дзе гэта нам зручна і выгадна, мы будзем гэта рабіць. З украінскім бокам праблем не адчуваем. Наколькі я ведаю, той дакумент, пра які вы кажаце, гэта дакумент (Украінскай чыгункі), які тычыцца пэўных відаў прадукцыі «Беларуськалія», адпраўніком якіх з'яўляецца непасрэдна сам «Беларуськалій», але ў нас працуюць іншыя экспедытары і перавозяць нашы грузы, як украінскім спажыўцам, так і транзітам праз тэрыторыю Украіны», — сказаў ён падчас наведвання «Гродна Азот».

«Яшчэ раз падкрэслю, што нават кантрольнае ведамства Злучаных Штатаў Амерыкі афіцыйна тлумачыла літоўскаму боку, што санкцыі, якія ўведзеныя ў дачыненні да «Беларуськалія», не распаўсюджваюцца на транзіт беларускіх грузаў праз тэрыторыю іншых краін, калі ў гэтым не ўдзельнічаюць амерыканскія юрыдычныя і фізічныя асобы. Я думаю, што ва Украіне дастаткова разумных людзей, якія разумеюць выгады для эканомікі, для свайго народа», — дадаў Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0