Гэтай навіной на сваёй старонцы ў Facebook падзяліўся рэжысёр стужкі Барыс Гуц, піша reform.by.
«Акадэмікаў я нахабна прашу звярнуць увагу на фільм і хоць бы паглядзець — не на мяне, а, у першую чаргу, на працу акцёраў/актрыс і аператара (знята адным кадрам). Дзякуй!» — напісаў ён у сацсетках.
Барыс Гуц як аўтар сцэнарыя і рэжысёр карціны заяўлены ў намінацыях «Найлепшая сцэнарная праца» і «Найлепшая рэжысёрская праца».
Выканаўца галоўнай ролі Анастасія Шамякіна вылучаная ў катэгорыях «Найлепшая жаночая роля» і «Адкрыццё года». Намінаваны на ўзнагароду «Найлепшая мужчынская роля» акцёр Аляксей Масладудаў.
У намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плану» ад фільма «Minsk» заяўлены Данііл Сцяклоў. Юлія Ауг прэтэндуе на перамогу ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога плану».
У намінацыі «Найлепшы ігравы фільм» «Minsk» будзе змагацца за перамогу з 46 іншымі прэтэндэнтамі. Сярод іх ёсць і яшчэ адна стужка, якая мае дачыненне да Беларусі — гэта «Урокі фарсі» Вадзіма Перэльмана пра Другую сусветную вайну.