Сяргей Лаўрушчык.

Сяргей Лаўрушчык.

Варшаўскае выданне піша, што здарэнне адбылося каля 11 гадзіны 16 лютага. Сутыкнуліся два грузавікі і адзін мікрааўтобус.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса ўрэзаўся ў заднюю частку паўпрычэпа грузавіка. На мікрааўтобус наехаў яшчэ адзін грузавік. У выніку ДТЗ загінуў кіроўца маршруткі. Гэта і быў Сяргей Лаўрушчык.

Сяргей Лаўрушчык — палітуцякач. Сутыкнуўшыся з пераследам сілавікоў пасля пратэстаў 2020 года, ён мусіў выехаць з Беларусі. Спачатку жыў у Кіеве, затым перабраўся ў Варшаву. Там уладкаваўся на працу.

«Веру, што пажыву ў вольнай Беларусі», — казаў Сяргей у гутарцы са Свабодай у красавіку 2021 года.

Сяргей Лаўрушчык шэсць гадоў ствараў прыватны музей у Наваградку. Пакоі свайго дома ён адвёў пад розныя эпохі — ад ВКЛ да БССР. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя — у дзень яго нараджэння, 23 сакавіка 2021 года. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара дома — амаль злачынцам.

У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я. Цяпер вырашаецца пытанне аб пахаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0