Паведамляецца, што ў студзені ў Беларусі з-за непагадзі пацярпела больш за 19 тысяч гектараў лесу. Зараз на пашкоджаных участках неабходна прыбраць захламленасць. Прычым рабіць гэта могуць і звычайныя грамадзяне.

Тым, хто гатовы ў гэтым дапамагчы, трэба звярнуцца з пісьмовай заявай у лясніцтва, а ў ёй пазначыць пажаданую колькасць драўніны. За яе давядзецца заплаціць, але кошт будзе разлічвацца як за драўніну на корані.

Затым лясніцтва выдасць ордэр на нарыхтоўку дроў і пакажа канкрэтны ўчастак лесу для нарыхтоўкі. Пасля абмеру неабходна звярнуцца да лясной аховы і падпісаць дакументы. Пасля таго дровы можна будзе забраць.

Нагадаем, што перад сёлетнім ацяпляльным сезонам беларусы, якія карыстаюцца дровамі для ацяплення, мелі з забеспячэннем імі вялікія праблемы. На іх былі і высокія цэны, і дровы доўга не выпісвалі і не дастаўлялі. 

Чытайце таксама:

Цэны на драўніну зноў завоблачныя. Новы скок

«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0