«Галоўная асаблівасць мінулага года — так званая імпартная інфляцыя. Рэкордныя паказчыкі па інфляцыі адзначаныя ў краінах-суседзях, у нашых гандлёва-эканамічных партнёраў.

Мы ўвозім сыравіну для сваёй вытворчасці, камплектуючыя, тавары крытычнага імпарту. Вядома, гэта разаграе нашу ўнутраную інфляцыю, паколькі расце сабекошт прадукцыі ў нашых таваравытворцаў, якія выкарыстоўваюць імпартную сыравіну. Таму ў бягучым годзе нам неабходна будзе праводзіць працу па зніжэнні сабекошту», — сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, такая праца ўключае барацьбу на конкурсных працэдурах за больш нізкі кошт набытага тавару, аптымізацыю бізнэс-працэсаў на кожным прадпрыемстве.

«Мы павінны будзем больш насычаць нашы паліцы айчыннай прадукцыяй, якая апрыёры будзе таннейшая за імпартную», — адзначыў міністр.

Акрамя таго, у планах прыняць шэраг нарматыўных прававых актаў. Сярод іх указ, дзе будзе сістэматызавацца сістэма дзяржрэгулявання і будуць «аптымізаваныя» некаторыя віды дзяржаўных закупак.

Чытайце таксама:

Міністр гандлю расказаў, як будзе трымаць цэны на ланцугу

МАРГ знайшоў, хто завышае цэны на гародніну. Буйным сеткам далі штрафы

Белстат: За год цэны на прадукты выраслі на 12 працэнтаў

«Краіна страчвае магчымасці развіцця». Эканамісты пра тое, што будзе з цэнамі і заробкамі беларусаў у 2022 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0