president.gov.ua
«Шчыра кажучы, мы рэагуем на рэальнасць, якую маем, і пакуль мы не бачым ніякага адступлення. Мы толькі чулі пра гэта», — паведаміў ён.
Зяленскі адзначыў, што «ўсе нармальныя людзі чакаюць дээскалацыі».
«Калі войскі адыдуць, ўсе гэта ўбачаць. Не толькі разведка або ваенныя — усе мы гэта ўбачым. Але пакуль гэта толькі заявы», — заявіў прэзідэнт.
Міністэрства абароны РФ пачало паведамляць аб адводзе войскаў у месцы пастаяннай дыслакацыі 15 лютага. А генеральны сакратар Енс Столтэнберг заявіў, што «наадварот, падобна на тое, што Расія працягвае нарошчваць свой ваенны патэнцыял».
Чытайце таксама:
NATO пакуль не бачыць прыкмет адводу расійскіх войскаў ад межаў





