Стас Гладчанка. Фота НАК Беларусі
У фінальных спаборніцтвах бяруць ўдзел 12 чалавек, якія вызначаюць шэсць наймацнейшых. Гладчанка набраў у першым скачку 115,96 бала, у другім — 116,29. Ніжнім парогам было 122,13 бала.
Таму суперфінал прайшоў без беларусаў. Золата выйграў кітайскі спатовец Цы Гуанпу (Кітай) з вынікам 129.00, срэбра ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі (116.50), бронза ў Іллі Бурава (Расія, 114.93)
Да гэтага беларуская зборная па фрыстайле на трох гульнях запар брала залатыя медалі: у 2010 годзе — Аляксей Грышын, у 2014 годзе — Антон Кушнір і Ала Цупер, у 2018 годзе — Ганна Гуськова.
На Алімпіядзе ў Пекіне беларусы маюць два медалі: гэта срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і срэбра Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне.
З «беларускіх» дысцыплін на Гульнях засталіся хіба мас-старты ў біятлоне ў мужчын і жанчын. Яны пройдуць у пятніцу і суботу.





