Суд па справе адбудзецца 17 лютага ў 14:30. Яшчэ ў студзені ў сябраў «Магілёўскага праваабарончага цэнтра» адбыліся ператрусы, перадае «Радыё Рацыя».

25 студзеня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК РБ правялі ператрус у дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтра Уладзіміра Краўчанкі. У выніку ператрусу службоўцы забралі ў праваабаронцы цацачны пісталет сына і старыя буклеты Беларускага Хельсінкскага камітэта 10-гадовай даўніны.

Пастанова на ператрус была выпісаная цэнтральным апаратам Следчага камітэта і санкцыянаваная намеснікам генеральнага пракурора.

26 студзеня ў Краўчанкі прайшоў яшчэ адзін вобшук, у выніку якога канфіскавалі ноўтбук.

Магілёўскі праваабарончы цэнтр на працягу больш чым 20 гадоў актыўна дзейнічае ў Магілёўскай вобласці. За гэтыя гады арганізацыя неаднаразова трапляла пад пільную ўвагу мясцовых органаў улады, незадаволеных крытыкай праваабаронцаў у свой адрас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0