Справу будуць разглядаць з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска, суддзя — Анжэла Касцюкевіч. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко абвінавачваюць у «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэднім згаворы, у буйным памеры».

Нашы калегі знаходзіцца ў турме з 8 ліпеня 2021 года. 

У той дзень затрымалі цэлую групу нашаніўцаў, тады ж адбыўся пагром у офісе, сайт быў заблакаваны. 

Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавала Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.

За 2021 год крымінальныя справы на розных падставах былі заведзеныя супраць кіраўнікоў і журналістаў і іншых незалежных СМІ, у тым ліку Tut.by, БелаПАН, «Белсат», «Радыё Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0