Пра гэта гаворыцца ў публікацыі ў Фэйсбуку холдынга System Capital Management, што аб'ядноўвае актывы бізнэсоўца.
«Марыупаль. На роднай зямлі», — абвяшчае подпіс да фатаграфіі, на якой Ахметаў і народны дэпутат Вадзім Навінскі ідуць па набярэжнай.
На выхадных паведамлялася, што з Украіны вылецелі два дзясяткі чартараў з найбуйнейшымі бізнэсоўцамі краіны. Пісалася, што Ахметаў паляцеў у Швейцарыю.
Уладзімір Зяленскі заклікаў магнатаў не баяцца, а вярнуцца дадому. Пасля публікацый і звароту прэзідэнта Украіны прэс-сакратар Ахметава Ганна Церахава паведаміла, што бізнэсмэн 16 лютага будзе ў Марыупалі.





