Галоўная асаблівасць дома ў тым, што ў ім не будзе цэнтральнага класічнага цепланосьбіта, паведамляюць Мінск-навіны.
Ацяпленне памяшканняў прадугледжанае за кошт індывідуальных аднаконтурных электракатлоў, размешчаных у ізаляваным тэхнічным памяшканні кожнай кватэры. Гэтыя агрэгаты будуць падаграваць ваду, што падаецца ў сістэму ацяплення.
У пакоях змантуюць сталёвыя панэльныя радыятары з тэрмастатычнымі клапанамі для рэгулявання цеплааддачы.
Кіраванне прадугледжваецца ў ручным або аўтаматычным рэжыме з падтрыманнем зададзенай тэмпературы паветра ў памяшканні і цепланосьбіта ў сістэме ацяплення. Што важна, прыборы такога тыпу працуюць бясшумна.
Акрамя катлоў, у тэхнічным памяшканні кожнай кватэры таксама ўсталююць электрабойлер ёмістасцю 200 л. Ён забяспечыць падагрэў і камфортнае выкарыстанне гарачай вады нават пры максімальных рэжымах водаспажывання. Ёсць таксама рэжым, які дазваляе нагрэць ваду да 50 градусаў.
Дом павінны здаць у маі 2023 года. Жыць у ім будуць сем'і работнікаў Дэпартамента аховы, а таксама шматдзетныя.
Першыя электрадамы ў сталіцы пабудавалі ў 2021-м у Маскоўскім раёне на скрыжаванні вуліц Грушаўскай, Папаніна і Шчорса.
Побач размясцілася модульная кацельня на 4 электракатлы, якія награваюць і падаюць цепланосьбіт ў дамы. Для спажыўцоў жа ўсё звыкла: у кватэрах няма дадатковага абсталявання, устаноўленыя звычайныя радыятары.





