Фота: ТАСС

Фота: ТАСС

На думку Пуціна, яшчэ, маўляў, не да канца рэалізаваныя магчымасці па выкананні Мінскіх пагадненняў аб урэгуляванні канфлікту.

У той жа час ён адзначыў, што дэпутаты Дзярждумы, якія прынялі сёння зварот з заклікам прызнаць «ДНР» і «ЛНР», «тонка адчуваюць выбаршчыкаў».

І далей Масква, дадаў Пуцін, будзе дзейнічаць на ўкраінскай мяжы ў адпаведнасці, як будзе складвацца сітуацыя.

Сёння дэпутаты Дзярждумы прагаласавалі за распрацаваны раней партыяй КПРФ праект пастановы па пытанні звароту да Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. За праект пастановы прагаласаваў 351 дэпутат, 16 выказаліся супраць, адзін устрымаўся.

Таксама дэпутаты галасавалі і за падобны дакумент, прапанаваны «Адзінай Расіяй», ен атрымаў галасоў менш, «за» было ўсяго 310. Розніца паміж імі была ў тым, што праект КПРФ прадугледжваў зварот непасрэдна да Пуціна, а «Адзіная Расія» лічыць, што спачатку ён мусіць прайсці праз МЗС і Міністэрства абароны.

Галасаванне праходзіла на фоне візіту ў Маскву канцлера Германіі Олафа Шольца.

Чытайце таксама:

Дзярждума Расіі прагаласавала за зварот да Пуціна з просьбай аб прызнанні «ДНР» і «ЛНР»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0