Аварыя адбылася на трасе М10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын» у раёне развязкі «Рэчыца — Лоеў».
32-гадовы кіроўца Honda загінуў, другога шпіталізавалі з траўмамі.






Днём у аўторак 15 лютага, прыкладна ў 13.00 на трасе ў Рэчыцкім раёне 45-гадовы кіроўца грузавіка MAN заехаў у легкавыя аўтамабілі Honda і Toyota, якія стаялі на ўзбочыне дарогі, паведамляе прэс-служба МУС.