Алеся затрымалі яшчэ 17 снежня 2021 года ў Маладзечна.
Першы раз Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Але і 16 студзеня Капуцкі на волю не выйшаў — яму зноў прысудзілі 15 сутак арышту. А апошнія ён атрымаў 1 лютага.
Кожны раз яго судзілі «за захоўванне і распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».





