У лабавым сутыкненні аўтамабіляў на трасе M3 загінула дакторка з Полацка
Прэс-служба Віцебскага абласнога ДАІ паведаміла, што сёння 48-гадовая жанчына, кіруючы машынай Lexus, на 148-м кіламетры аўтатрасы Мінск-Віцебск (гэта Лепельскі раён) выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем MAN, якім кіраваў 61-гадовы мужчына.
У выніку жанчына, якая жыла ў Полацку, загінула на месцы здарэння, кіроўца «MAN», таксама палачанін, шпіталізаваны.
З паведамлення тэлеграм-канала «Белыя халаты» вынікае, што за рулём Lexus была вядомая ў Полацку доктарка, акушэр-гінеколаг Алена Купцова.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ