Ілюстрацыйнае фота onliner.by
Чаму? Паводле абазнаных крыніц, гэта выклікана тым, што апошнім часам у вобласці павялічылася колькасць аварый з удзелам міліцэйскага транспарту.
«І, часцей за ўсё, вінаватыя ў аварыях не звычайныя грамадзяне. А віна супрацоўнікаў псуе статыстычныя паказчыкі, аварыя з машынай МУС — «ЧП». Таму на ўзроўні начальства абласной міліцыі было прынятае рашэнне ездзіць з уключанымі маячкамі, каб машыну было і лепш бачна, і, калі што, вельмі проста вызначаўся вінаваты ў аварыі — у каго ўключаныя маячкі, на баку таго і закон», — кажа «Нашай Ніве» крыніца.
Праўда, гэта ўсё мела даволі нечаканыя наступствы. А менавіта — пачалі хвалявацца жыхары вёсак.
«Калі ноччу па сяле праязджае машына з мігалкай, то ў народу, які прывык, што мігалка азначае «нешта нарабілася», потым плётак на тыдзень, да каго і чаму прыязджалі. А з суседніх вёсак кажуць «у нас таксама былі». Людзі палохаюцца», — кажа супрацоўнік міліцыі з вобласці.
Чытайце яшчэ:
У мінчука хочуць канфіскаваць аўто за парушэнне, здзейсненае яшчэ да таго, як ён яго купіў





