Ва ўмовах, калі цэны на прадукты стрымліваюцца і рэгулюцца (для кожнай групы тавараў свой падыход), але ўсё адно растуць, вырашылі ацаніць, колькі ежы можна набыць на мінімальную суму.

Вось варыянты прадуктовых набораў, якіх, па разліках чытачоў, можа хапіць на некалькі дзён:

  • кіло макароны, дзясятак яек, кіло цукру, батон,
  • яйкі, малако, хлеб, яблыкі,
  • хлеб, сыр, малако, пара сасісак і макарона,
  • дзясятак яек, нут 500 грамаў, хлеб і печыва да чаю на свой густ,
  • пачак аўсянкі, паўлітра малака, пяць яек, пачак тварагу, пакецік смятаны, ёгурт ці кефір,
  • грэчка, рыс, яйкі, малако,
  • яйкі, малако, аўсянка, мука, бульба, спіны курыныя, чай. Асартымент страў на гэтыя прадукты: суп, каша, яечня, бліны, дранікі ці вараная бульба,
  • палова курыцы, кіло рысу, дзве цыбуліны, чатыры бульбіны, дзве морквіны і буханка хлебу. З гэтага набору гатуецца суп і тушанае мяса з гароднінай і рысам. Аднаму чалавеку можа хапіць на дні чатыры.

Апроч практычных парад, былі і жартаўлівыя.

«Чатыры кілаграмы цукру і пачак дрожджаў! Выганяем чатыры літры самагону, а з васьмю бутэлькамі па 0,5 літра можна восем разоў схадзіць у госці і там паесці на дармаўшчыну».

«Жыву не ў Беларусі, на ўсе зесяць рублёў купіў бы свой любімы шакалад — камунаркаўскую «Алёнку», — марыць адзін з чытачоў.

«Гляджу на ўсіх і дзіву даюся. Бульбу трэба браць! І алей. І кожны дзень будзе новая страва», — падсумоўвае іншы.

Чытайце па тэме:

Чай падаражаў амаль на 40%, гародніна не адстае. Як змяніліся цэны на прадукты за апошнія месяцы?

Стала вядома, каму і на якія тавары дадуць зніжку гандлёвыя цэнтры

Кошт капусты ў Беларусі б'е рэкорды. Узбекская каштуе больш за 4 рублі, а беларускую паспрабуй знайдзі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0