Дэпутаты лічаць «абгрунтаваным і маральна апраўданым» прызнанне самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

«За мінулыя гады на аснове ўсенароднага волевыяўлення ў рэспубліках пабудаваныя дэмакратычныя органы і дзяржавы з усімі атрыбутамі легітымнай улады», — гаворыцца ў звароце.

На думку парламентарыяў,

прызнанне ДНР і ЛНР дазволіць забяспечыць гарантыі бяспекі і абарону насельніцтва ад знешніх пагроз

і «рэалізацыі палітыкі генацыду ў дачыненні да жыхароў рэспублік», а таксама ўмацаваць мір і стабільнасць у рэгіёне і «пакласці пачатак працэсу міжнароднага прызнання абедзвюх дзяржаў».

Ва Украіне заявілі, што магчымае прызнанне непрызнаных рэспублік будзе азначаць аўтаматычны выхад з Мінскіх пагадненняў.

Так званыя ДНР і ЛНР з'яўляюцца часткай Украіны. Прызнанне іх суверэнітэту можа стаць першай часткай уварвання туды расійскіх войскаў з прычыны «абароны» грамадзян ад украінскай «агрэсіі». Падобны сцэнарый быў рэалізаваны ў Крыме. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0