Фота: старонка ў Інстаграме Кахно
Дзмітрый напісаў, што гэтае архіўнае фота было зробленае ў Рыме пасля прапановы рукі і сэрца.
У каментарыях многія адзначылі, што пара шыкоўна выглядае і амаль не змянілася. Але былі і тыя, хто не ацаніў такую адкрытасць.
«На тое яно і асабістае, каб не рабіць яго публічным», — пісалі некаторыя.
«Не трэба хавацца і хаваць, — пракаментаваў «НН» ў адказ Дзмітрый. — Зашораны чалавек горшы за адкрытага. Калі вы звернеце ўвагу на хэйт-каментарыі, вы ўбачыце, што ў іх скразіць заціснутасць.
У гэтым фота ў першую чаргу свабода. Свабода мысліць — гэта прыгожа, свабода адзявацца — гэта прыгожа, свабода голага цела, прыкрытага рукой, — гэта таксама прыгожа. Многім, і асабліва беларусам, вельмі не хапае свабоды. Не толькі ў межах краіны, але і ў межах уласнай свядомасці. Думайте свабодней, і абяцаю: стане лягчэй дыхаць».
Чытайце яшчэ:
Чаму жанчыны імітуюць аргазм? Вось адказ





