Заяву амбасада апублікавала на сваім сайце.

Замену сцяга пасольства назвала «актам дзяржаўнага вандалізму», а саму сітуацыю расцаніла як «цынічную праяву недружалюбнага стаўлення да суверэннай беларускай нацыі». Беларусь запатрабавала вяртання дзяржаўнага сцяга, афіцыйных выбачэнняў ад Украіны, разбору «па факце апаганьвання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы» і «прыняцця вычарпальных мер па недапушчэнні паўтарэння падобных фактаў у будучыні».

9 лютага ўлады Дняпра замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі, размешчаны каля мэрыі, на бела-чырвона-белы. Мэр горада Барыс Філатаў патлумачыў такое рашэнне «народнай ініцыятывай» і нязгодай з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны. Першапачаткова Філатаў паведаміў пра гэта ў Фэйсбуку, аднак цяпер пост недаступны.

Пазней Філатаў адрэагаваў на заяву амбасады іншым допісам. У ім ён заявіў, што жыве «ў свабоднай краіне».

«Таму, калі мясцовая моладзь за бюджэт удзелу ўстанавіла ў мэрыі флагштокі са сцягамі нацыянальных суполак, то яна мае права гэтыя сцягі мяняць так, як ёй захочацца. Тым больш, што ў адрозненне ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бела-чырвоны-белы сцяг не з'яўляецца забароненым ва Украіне», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0