Скрыншот, зроблены чытачом.

Скрыншот, зроблены чытачом.

«Перамога» — сакрэтны план аўтарства аб'ядання сілавікоў ByPol. Як заявілі яго ініцыятары, людзі, што зарэгістраваліся ў плане, у нейкі момант праз яго атрымаюць «каманду да дзеянняў дзеля аднаўлення ў краіне дэмакратыі і законнасці».

У чым канкрэтна складаецца план «Плана «Перамога» і ці распрацаваны ён ужо, пакуль невядома. Яго аўтары абяцаюць «патрэбныя дзеянні ў патрэбны момант». Калі будзе гэты момант і што за дзеянні, інфармацыі таксама няма. 

Падпалкоўнік Аляксандр Азараў патлумачыў «Нашай Ніве», што такую рассылку яны сапраўды рабілі. 

«Мы выходзім на сувязь з тымі, з кім лічым важным пагаварыць асабіста. Гэтыя паведамленні атрымліваюць не ўсе людзі. Мы робім гэта з сапраўднага бота, але існуе і паралельная рассылка з ілжэ-ботаў «Перамога». Той, хто сумняецца, звычайна піша нам і перапытвае», — сказаў Азараў.

У студзені падпалкоўнік Аляксандр Азараў заяўляў «Нямецкай хвалі», што да плана «Перамога» «далучыліся больш за 200 тысяч беларусаў». Ідэю плана падтрымалі таксама некаторыя палітыкі, сярод якіх Святлана Ціханоўская і Зянон Пазняк. 

Нагадаем, у лістападзе мінулага года Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце стварэння, кіраўніцтва і ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні «Мабілізацыйны план «Перамога».

Таксама следчыя заявілі, што экстрэмісцкая група ByPol будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці за стварэнне гэтага экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім (часткі 1-2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Па першай частцы максімальнае пакаранне — да 7 год пазбаўлення волі, па другой — да 10. 

Дадаткова СК заявіў, што шукае і збіраецца пакараць таксама тых, хто знаходзіўся ў чаце телеграм-канала плана. Гэта частка 3 арт. 361-1 КК. Максімальнае пакаранне па ёй — да 6 год пазбаўлення свабоды.

Улады Беларусі прызналі шэраг удзельнікаў аб'яднання сілавікоў «Байпол» датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці. У спіс тэрарыстаў Мінск уключыў таксама Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Антона Матольку і іншых.

Чытайце яшчэ:

КДБ уключыў Ціханоўскую і Латушку ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0