У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі кампаніі «Еўрагандаль», «Грынрозніца», «Тытунь-Інвест», «Юніфуд», «Белвілесдэн», «Фудлагістык», «Зарына», 12 службовых асоб, якія дапусцілі парушэнні, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлявалі плодаагародніннай прадукцыяй на Камароўцы.

МАРГ палічыў, што ў агульнай суме па гэтых фактах цэны на гародніну былі завышаныя на 190,5 тысячы рублёў. Пры гэтым 11,6% — гэта завышэнне адпускных цэн аптовымі пастаўшчыкамі, 88,4% — перавышэнне рознічных цэн.

Эканамічны суд Мінска ўсім парушальнікам даў штрафы — трэба выплаціць у двухразовым памеры розніцу паміж фактычнай выручкай і разліковай выручкай, якая б атрымалася, калі б гэтыя тавары былі прададзеныя па ўстаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам цэнах.

У студзені 2022 года ў аналагічных парушэннях западозрылі кампаніі «Чыстыя крыніцы», «Наваколле», «Лібрэтык», «КваліМОЛЛ». Матэрыялы адпраўленыя ў суд.

«Усяго сума завышэння адпускных і рознічных цэн, выяўленых з пачатку 2022 года, ужо склала 65 433,77 рубля», — падлічылі ў МАРГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0