Энтані Блінкен. Фота: Reuters.

Энтані Блінкен. Фота: Reuters.

Па словах дзяржсакратара ЗША, калі Расія сур'ёзна ставіцца да выканання «Мінскіх пагадненняў», то яна «знойдзе моцнага партнёра» ў асобе краін нармандскай чацвёркі. Блінкен таксама дапусціў, што Данбасу будзе дадзены асаблівы статус. Але для гэтага мусіць выканаць пастаўленыя ёй умовы Расія.

Блінкен таксама адзначыў, што

Украіна рухаецца наперад і за гэтыя гады выканала «большасць, калі не ўсе» ўмовы Мінскіх пагадненняў. У той жа час з боку Расіі не было практычна нічога зроблена ў гэтым кірунку.

«У Мінскіх пагадненнях гаворка ідзе пра асаблівы статус Данбаса і я лічу, што пры належнай чарговасці дзеянняў украінцы будуць гатовыя рухацца наперад», — сказаў Блінкен, яшчэ раз падкрэсліўшы, што менавіта Расія не выконвае свае абавязацельствы. Гэта, у прыватнасці, вяртанне Украіне кантролю над мяжой, пытанні бяспекі і спыненне тых эскалацыйных дзеянняў, якія працягваюць рабіць расійскі бок і ягоныя баевікі.

Чытайце таксама:

На сустрэчы «нармандскай чацвёркі» хочуць вызначыць дату перамоваў Украіны з «ЛНР» і «ДНР»

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Байдэн, Джонсан і лідары краін ЕС абмеркавалі беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расіі

Энтані Блінкен: Перасячэнне мяжы Украіны любымі расійскімі ўзброенымі сіламі будзе лічыцца ўварваннем

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0