Фота: fotoksa / depositphotos.com

«Да прыняцця новай рэдакцыі Кодэкса школьнікам магло стаць дзіця, якому да 1 верасня спаўнялася 6 гадоў, а ўсе астатнія, хто дасягаў гэтага ўзросту пасля пачатку навучальнага года і да канца верасня, маглі пайсці ў першы клас толькі праз дазвол Міністэрства адукацыі і на аснове медыцынскай даведкі, якая пацвярджае гатоўнасць да навучання ў школе. Пасля ўступлення кодэкса ў законную сілу дазвол міністэрства не спатрэбіцца», — адзначыла дырэктарка.

Таксама ў першы клас дазволілі ісці дзецям, якім спаўняецца 6 гадоў не на працягу верасня, а да 31 снежня. Залічэнне такіх дзяцей у школу будзе прымацца непасрэдна педагагічнай радай установы адукацыі.

«Калі бацькі лічаць, што дзіця гатовае да навучання і гэта пазначана ў медыцынскай даведцы, рашэнне мы будзем прымаць на месцах, без дадатковых крокаў у вышэйстаячыя інстанцыі, але гаворка ідзе толькі пра дзяцей, якім спаўняецца шэсць гадоў да 31 снежня», — адзначыла Таццяна Лукша.

Чытайце таксама:

«Гэта чарговы манеўр, каб пакпіць з, як яны кажуць, «беглых». Настаўнікі пра новы Кодэкс аб адукацыі

Мінадукацыі пракаментавала змены ў кодэкс: Пасля 9 класа школьнік будзе абавязаны ці ісці ў 10-ы, ці ў ССНУ

Два экзамены замест чатырох. Што зменіцца ў выпускных іспытах у школах з наступнага года

Дзяцей абавяжуць вучыцца ў школе 11 год. Лукашэнка падпісаў кодэкс аб адукацыі, расказваем, што зменіцца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0