У верасні 2020, паводле версіі следства, падчас пратэснага маршу гродзенец спыніў свой аўтамабіль Toyota Yaris у цэнтральнай частцы Гродна на мосце праз Нёман, і гэтым перашкаджаў руху іншага транспарту. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызначыў за гэта пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пры гэтым машыну дзяржава забрала сабе: яна канфіскаваная «як сродак здзяйснення злачынства». 

Прозвішча асуджанага не называецца, але тэлеграм-канал «Право имеют» адзначае

«Пад апісаныя звесткі падыходзіць 32-гадовы палітвязень Іван Дуброўскі. Раней акалічнасці яго справы не траплялі да журналістаў і праваабаронцаў. Пацвердзіць, што гэта менавіта яго крымінальная справа, не ўдалося».

Чытайце таксама:

«Ужывалі мефедрон, выходзілі на пратэсты і арганізоўвалі забароненыя аўтапрабегі». У Гродне сямейную пару збіраюцца судзіць адразу і за наркотыкі, і за палітыку

Сямейную пару з Гродна пакаралі за ўдзел у вераснёўскім маршы 2020 года вялікімі тэрмінамі. Жанчына — дачка вядомага адэпта Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0