Абмежавалі доступ да сайта «Газеты Слонімскай»
Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта «Газеты Слонімскай». Як паведамляе рэдакцыя, падставай для блакіроўкі сталі «выяўленыя парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».
На сайце нібыта была размешчаная інфармацыя, распаўсюджванне якой забароненае.
«Газета Слонімская» — недзяржаўнае рэгіянальнае выданне, якое выдавалася з вясны 1997 года. Друкаваная яго версія перастала выходзіць у лістападзе 2020-га, пасля праведзеных у рэдакцыі ператрусаў і пагрозы крымінальнай справы. З таго часу абнаўляўся толькі сайт.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ