Фота: Getty Images
Афіцыйна каранацыя Лізаветы II адбылася 2 чэрвеня 1953 года, хоць уласна каралевай яна стала адразу пасля смерці свайго бацькі ў лютым 1952-га.
У 1952 годзе Лізавета II стала каралевай не толькі Брытанскіх выспаў, але і больш чым 70 заморскіх тэрыторый. Але ўжо да канца 1960-х Брытанія сышла практычна з усіх сваіх калоній.
На сённяшні дзень Лізавета II з'яўляецца манархам ва ўсяго 16 дзяржавах, вядомых як краіны Садружнасці.
За часы праўлення каралевы змянілася 14 прэм'ер-міністраў.
А на гэтым фота каралева са сваім спадчыннікам, прынцам Чарльзам і першым прэм'ер-міністрам за часы свайго кіравання Уінстанам Чэрчылем. Сённяшні прэм'ер Борыс Джонсан напіша яе біяграфію. Фота: Central Press.