«Пасля падзей у Мінску зразумеў, што ў краіне не стала закона. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалту — прыцягнення вінаватых да адказнасці», - распавёў былы сілавік у лютым 2021 года.

Што вядома пра справу

— Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Завяршыў службу ў Карэлічах (Гродзенская вобласць) намеснікам начальніка РАУС.

— У снежні 2020 года быў арыштаваны на 32 дні (за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

— Будзько затрымалі 20 жніўня мінулага года. Дома і на лецішчы ў яго правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку.

— Зараз яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0