Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Новая праца, апублікаваная ў часопісе Obstetrics & Gynecology, пацвярджае — вакцыны сапраўды могуць уплываць на жаночы цыкл. Праўда, навукоўцы сведчаць, што гэты ўплыў вельмі малы, піша Wall Street Journal.

Даследчыкі назіралі за 4 тысячамі жанчын на працягу шасці цыклаў. Частка з рэспандэнтак не былі прышчэпленыя, іншыя ж атрымалі вакцыны Pfizer, Moderna ці Johnson & Johnson, і менструальны цыкл тых, хто атрымаў адну дозу вакцыны, падоўжыўся менш чым на дзень. Што да жанчын, якія атрымалі на працягу аднаго цыкла дзве дозы вакцыны, затрымка ў із цыкле склала не больш за два дні.

Навукоўцы схіляюцца да думкі, што змены ў менструальным цыкле, якія могуць адбыцца пасля вакцынацыі, носяць часовы характар.

Такая інфармацыя можа дапамагчы людзям трохі менш хвалявацца наконт вакцынацыі. Іншае даследаванне паказала, што вера ў магчымы ўплыў прышчэпкі на рэпрадуктыўнае здароўе прымушае некаторых людзей адмаўляцца ад вакцынацыі. Але ж шмат навуковых прац сведчаць: звычайна вакцыны супраць кавіду бяспечныя для жанчын, у тым ліку для цяжарных, і добра абараняюць іх ад віруса, пры гэтым вакцына не ўплывае на здольнасць жанчыны зацяжарыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0