Той самы марш у Гродне.

Той самы марш у Гродне.

Паводле абвінавачвання, муж і жонка ўдзельнічалі ў маршы 6 верасня 2020 года, дзе, «натхняючы сваімі паводзінамі іншых, станавіліся ў «счэпку», дэманструючы свой намер аказваць відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Алену таксама абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да амапаўца — нібыта яна «нанесла не менш за адзін удар у вобласць твару і шыі, пасля чаго ажыццявіла захоп правай рукой за маску і шыю пацярпелага, прычыніўшы яму фізічны боль і пабоі».

Суддзя Віталь Лабоцкі прысудзіў Ігару 2,5 года «хіміі», а Алене — 2,5 года калоніі.

Незвычайнае ў гэтай, на жаль, нібыта самай звычайнай па сённяшнім часе справе тое, што бацька Алены — Уладзімір Ягорычаў. Ён гісторык, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але найбольш вядомы не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй Беларусі як апалагет Сталіна і прыхільнік Лукашэнкі.

У 2014 годзе менавіта Уладзімір Ягорычаў разам з калегам па ўніверсітэце Вадзімам Хілютам праводзіў экспертызу «на экстрэмізм» кнігі праваабаронца Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай». Тады ў заключэнні Ягорычаў і Хілюта адзначылі, што кніга Бяляцкага можа нанесці шкоду Рэспубліцы Беларусь альбо краінам-членам Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0