Фатаапарат, якім здымаў беспілотнік. Скрын відэа
БПЛА, як вынікае з сюжэта, зрабіў 228 фотаздымкаў ‒ здымаў кожныя 15 секунд.
Украінскі бок адмаўляе, што гэта іх беспілотнік. Пад пытаннем, што за мадэль і хто вытворца БПЛА. Па БТ распавялі, што гэта не серыйны Spectator, а нейкі прататып. Чаму для «шпіёнскага» задання была абраная такая мадэль, суразмоўцы БТ не тлумачаць. Як і тое, чаму пра беспілотнік беларускі бок 10 дзён маўчаў.
На ўкраінскім прадпрыемстве «Мерыдыян», якое вырабляе беспілотнікі Spectator, журналістам «Белсата» паведамілі, што паказаных у сюжэце БПЛА прадпрыемства ніколі не выпускала.
Чытайце таксама:
Пасол Украіны журналістцы БТ: «Цяжка назваць карэспандэнтам вас. Ведаеце: вы прапагандыстка, мне здаецца, не больш за тое»
«Чарговая правакацыя ўладаў Беларусі». МЗС Украіны адказала на прэтэнзіі беларускага боку
Пасол Украіны быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі





