Орхуская канвенцыя «Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя» пачала дзейнічаць для Беларусі 20 гадоў таму. Міжнародныя экалагічныя праекты давалі для краіны значныя фінансавыя сродкі.

Аднак падчас урадавых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі пад удар патрапілі і экалагічныя арганізацыі, пра што стала вядома на Захадзе. Асаблівае значэнне мела ліквідацыя «Экадома», адной з найстарэйшых беларускіх экалагічных арганізацый. Менавіта «Экадом» найбольш надаваў увагі прасоўванню Орхускай канвенцыі ў нашай краіне.

21 кастрычніка мінулага года краіны-удзельніцы Орхускай канвенцыі на сустрэчы ў Жэневе прызналі ліквідацыю «Экадома» пераследам за яе дзейнасць і запатрабавалі аднаўлення рэгістрацыі арганізацыі. Аднак гэтага не толькі не было зроблена, а наадварот — супраць арганізацыі прымянілі новыя рэпрэсіі, заблакаваўшы яе сайт.

Цяпер абмежаванні пачалі дзейнічаць. У выніку іх Беларусі нельга праводзіць міжурадавыя нарады ці сустрэчы экспертаў па канвенцыі, а прадстаўнікі Беларусі не змогуць займаць пасады ў яе кіраўнічых структурах.

Чытайце таксама:

Беларусь павінна адмяніць ліквідацыю экалагічнай арганізацыі, інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні

Беларусь прызналі парушальнікамі Орхускай канвенцыі, што займаецца пытаннямі навакольнага асяроддзя

«Не НДА, НКА і іншая дрэнь». Лукашэнка прапанаваў «заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0